Бясплатныя кансультацыі для маламаёмных правядуць беларускія адвакаты 1 кастрычніка
Адвакаты Беларусі правядуць бясплатныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян 1 кастрычніка. Як паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Ірына Рэўт, акцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей.
Бясплатныя кансультацыі пройдуць ва ўсіх адвакацкіх утварэннях краіны.
Адвакаты растлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.
Такія мерапрыемствы па рашэнні савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў праводзяцца ў краіне рэгулярна. Адвакаты бясплатна кансультавалі маламаёмных 15 сакавіка - з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларус, 26 чэрвеня - Дня ўтварэння адвакатуры. Такая акцыя таксама запланавана на 29 лістапада - з нагоды Дня юрыста.