• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

"Снежны снайпер": абласныя спаборніцтвы збяруць у Гомелі 300 юных біятланістаў

13.01.2022

Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў сезоне 2021-2022 гадоў пройдуць з 17 па 22 студзеня ў біятлонным комплексе "Сож" Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту і біятлоне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

На старты выйдуць 300 спартсменаў у трох узроставых групах: 2011-2012, 2009-2010 і 2007-2008 гадоў нараджэння. Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная каманда Гомельскай вобласці, якая прадставіць рэгіён на рэспубліканскім этапе "Снежнага снайпера".

"Можна з упэўненасцю сказаць, што юныя спартсмены, якія пакажуць у абласных спаборніцтвах самыя высокія рэзультаты, стануць не толькі патэнцыяльнымі кандыдатамі на залічэнне ў спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы, але ў перспектыве і ў нацыянальную зборную краіны па біятлоне", - упэўнены арганізатары.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца з 2007 года. Штогод "Раўбічы" прымаюць лепшых стралкоў і лыжнікаў з усіх абласцей і Мінска. Плануецца, што ў гэтым годзе фінальны этап пройдзе з 7 па 13 лютага.