• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Гомельскага абласнога клінічнага анкадыспансера з 75-годдзем заснавання ўстановы

16.12.2020
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера з 75-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У віншаванні гаворыцца, што за тры чвэрці стагоддзя пройдзены велізарны шлях, выратаваны дзясяткі тысяч пацыентаў, назапашаны ўнікальны вопыт аказання спецыялізаванай дапамогі.

"Дзякуючы прафесіяналізму і мэтанакіраванасці некалькіх пакаленняў высокакваліфікаваных медыцынскіх работнікаў у дыспансеры пастаянна ўкараняюцца лепшыя сусветныя методыкі прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння, праводзяцца важныя навуковыя даследаванні. Вы вяртаеце людзям надзею на доўгае жыццё і шчаслівую будучыню", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт упэўнены, што адданасць выбранай справе, захаванне лепшых традыцый айчыннай медыцыны, настаўніцтва ў адносінах да маладых калег і ў далейшым дапамогуць плённа працаваць і дасягаць новых поспехаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў вялікаму дружнаму калектыву, ветэранам, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.