• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Рэгіён -  Ганаровыя грамадзяне раёна

Ганаровыя грамадзяне раёна

Збароўскі Браніслаў Мацвеевіч 08.06.1927г. –

06.04.2021г.

Па прафесіі настаўнік фізікі і матэматыкі.

З 1965 года па жнівень 1976 года Браніслаў Мацвеевіч з'яўляўся першым сакратаром Веткаўскага раённага камітэта партыі. У перыяд яго працоўнай дзейнасці ў раёне эфектыўна развіваліся сельская гаспадарка і прамысловасць.

У 1973 годзе ў Ветцы пачаў дзейнічаць маслазавод. Сярод прамысловых прадпрыемстваў найбольшых поспехаў дасягнулі калектывы Веткаўскай бавоўнапрадзільнай фабрыкі і Свяцілавіцкага крухмальнага завода. Пастаянны прырост валавой прадукцыі адзначаўся на адным з буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Веткаўшчыны – філіяле №1 Рэчыцкага вытворчага ткацкага аб'яднання «Чырвоны Кастрычнік». Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна павялічвалі вытворчасць збожжа, малака, мяса. Узрасталі і грашовыя даходы калгасаў.

У 1973 годзе было арганізавана першае міжсаўгаснае вытворчае аб'яднанне. На высокі ўзровень было пастаўлена медыцынскае абслугоўванне і адукацыя. Паўсюдна вялося будаўніцтва жылля, вытворчых карпусоў, аб'ектаў сацкультбыту.

За вынікі работы ў народнай гаспадарцы Веткаўскага раёна, за поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным сацспаборніцтве і праяўленую працоўную доблесць Збароўскі Браніслаў Мацвеевіч быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

3 кастрычніка 2008 года Збароўскаму Браніславу Мацвеевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна».

 

 

Катляроў Георгій Макаравіч 09.12 1927 г. – 06.11.2018г.

Свой працоўны шлях пачаў у пасляваенныя гады. Пасля вучобы на курсах механізатараў пры Веткаўскай МТС з 1945 года да 1952 года працаваў трактарыстам гэтай жа МТС, затым механізатарам-камбайнерам, брыгадзірам комплекснай брыгады, звенавым механізаванага звяна калгаса «Кастрычнік».

За шматгадовую добрасумленную працу быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць», двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1974 годзе за ўборачную кампанію ён намалаціў 1108 тон збожжа і заняў першае месца сярод камбайнераў рэспублікі. За дасягнутыя працоўныя поспехі ў 1975 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

3 кастрычніка 2008 года Катлярову Георгію Макаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна».



Нячаева Галіна Рыгораўна нарадзілася 22 снежня 1951 года ў  г. Ветка. Пасля заканчэння ў 1976 годзе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Казацка-Балсунскай сярэдняй школе. З 1979 года і па гэты час працуе ва ўстанове «Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава». Спачатку – старшым навуковым супрацоўнікам, а з 1988 года – дырэктарам музея. Пад яе кіраўніцтвам музей стаў сапраўдным цэнтрам па вывучэнні сістэматызацыі і распаўсюджвання традыцыйнай народнай культуры.

У 2004 годзе ў рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь» у намінацыі «Лепшы музей года» Веткаўскі музей народнай творчасці ў рэспубліцы ўвайшоў у лік чатырох лепшых. У студзені 2005 года былі выдадзены дзве кнігі, падрыхтаваныя па выніках даследчай работы музея: «Навуковыя запiскi Веткаўскага музея» і «Арнаменты Падняпроўя». Аўтар і кіраўнік праекта, падтрыманага грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе калектывам музея падрыхтаваны да друку зборнік «Воин в традиционной культуре Ветки. Икона. Образ. Фольклор», у 2008 годзе – калектыўная манаграфія «Голоса ушедших деревень» (аўтар і кіраўнік праекта – Нячаева Г.Р.).

Нячаева Г.Р. узнагароджана медалямі і Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення культуры аблвыканкама, Веткаўскага райвыканкама.

У 1990 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. У 2001 годзе Галіне Рыгораўне прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь». Двойчы (у 2004 і 2006 гадах) Нячаевай Г.Р. устанаўлівалася персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе прысуджана спецыяльная прэмія ў намінацыі музейная справа калектыву ўстановы «Веткаўскі музей народнай творчасці» за плённую працу па захаванні і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

За шматгадовую плённую працу па прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, вялікі асабісты ўклад у справе захавання і адраджэння культурна-гістарычнай спадчыны Нячаева Г.Р. узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

3 кастрычніка 2011 года Галіне Рыгораўне Нячаевай прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна».