Спартыўная галіна Веткаўскага раёна прадстаўлена сацыяльнай інфраструктурай, якая забяспечвае эфектыўную падрыхтоўку спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класу і ўключае ў сябе:
- Дзяржаўную ўстанову «Веткаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа";
-Дзяржаўную ўстанову «Веткаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Ураджай";
- 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (работу ў сферы фізічнай культуры і спорту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюць 25 кваліфікаваных спецыялістаў, з іх 24 маюць вышэйшую адукацыю, 1 сярэднюю спецыяльную).
Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-масавай і спартыўнай работы ў Веткаўскім раёне выкарыстоўваецца:
- гарадскі стадыён (спартыўнае ядро);
- 14 спартыўных залаў;
- 5 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў спортам;
- 68 плоскасных збудаванняў для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
- 1 хакейная каробка;
- 2 міні-футбольныя пляцоўкі са штучным пакрыццём.
Дзяржаўная ўстанова «Веткаўская ДЮСШ» мае на балансе наступную спартыўную базу:
- гарадскі стадыён (спартыўнае ядро);
- фізкультурна-спартыўны комплекс (спартыўная зала, трэнажорная зала, зала боксу, зала фітнесу, міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём, валейбольная пляцоўка з пясчаным пакрыццём, пляцоўка для варкаўту);
- філіял у в. Хальч;
- блок плавальных басейнаў«Вікторыя».
Вучэбна-трэніровачны працэс уключае 5 відаў спорту:
- бокс;
- лёгкая атлетыка;
- настольны тэніс;
- футбол;
- плаванне.
Веткаўская ДЮСШ камплектуецца навучэнцамі, якія не маюць адхіленняў у стане здароўя і проціпаказанняў для заняткаў спортам, з прадастаўленнем ім роўных умоў для паступлення і падрыхтоўкі. Залічэнне вучняў у ДЮСШ адбываецца на падставе іх заяў пры наяўнасці допуску ўрача пасля праходжання медыцынскага абследавання.