Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку склала Br921 | Навіны раёна | Белорусская версия
  • Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку склала Br921

25.05.2018
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў красавіку 2018 года склала Br921, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Тэмп росту да адпаведнага перыяду 2017 года склаў 112,7 працэнта.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за красавік склала Br1275,3 (тэмп росту да красавіка 2017 года - 109,5 працэнта). У Мінскай вобласці яна дасягнула Br922 (112,1 працэнта), у Гомельскай - Br836,1 (114 працэнтаў), Брэсцкай - Br794 (114,6 працэнта), Гродзенскай - Вг794,6 (114,4 працэнта). Сярэдні заработак у Віцебскай вобласці - Br782,8 (115 працэнтаў), у Магілёўскай - Br775,7 (113 працэнтаў).

У сакавіку бягучага года сярэдняя заработная плата складала Br926,8.

Структура найбольш высокааплатных сфер эканамічнай дзейнасці не змянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў красавіку 2018 года - у галіне інфармацыі і сувязі (Br2647,7), у асноўным за кошт спецыялістаў сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання (Br3699,3).

У лідарах таксама такія віды дзейнасці, як паветраны транспарт (Br2465,7), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1676,1), коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1675,3), горназдабыўная прамысловасць (Br1598), фінансавая і страхавая дзейнасць (Br1596,5), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (Br1214,3).

Менш за ўсё налічана ў красавіку работнікам сферы сельскай гаспадаркі (Br668,8 у раслінаводстве і Br629,9 у жывёлагадоўлі), рыбалоўства і рыбаводства (Br618,3), вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра - Br661,6, паслуг па часовым пражыванні і харчаванні - Br644,9, работнікам па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br536,9), творчай дзейнасці і забаў (Br580,6), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br521,8), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br474,8).